29 снежня 2025, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею ахапілі бунты мабілізаваных, нападаюць нават на генералаў

35
Расею ахапілі бунты мабілізаваных, нападаюць нават на генералаў

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці збіцця высокапастаўленых камандзіраў.

Сітуацыя ва Узброеных сілах РФ абвастраецца з кожным днём: адзінкавыя выпадкі пратэстаў мабілізаваных перараслі ўжо ў сапраўдныя бунты. Новаспечаныя акупанты перад адпраўкай на вайну ва Украіну ўчынілі «цёмную» камандзірам: генерала выгналі з в/ч штурхялямі, а падпалкоўніка збілі, піша obozrevatel.com.

«Хістай рэжым!»

У Казані мабілізаваныя зладзілі бунт праз «быдлячыя ўмовы», да якіх яны, вядома ж, не былі гатовыя. На танкавым палігоне не было дроў, каб развесці вогнішча, таксама «мобікам» не прывезлі нават ваду і ежу. Апошняй жа кропляй сталі выдадзеныя ржавыя аўтаматы.

Раз'юшаны натоўп мабілізаваных атачыў намёт, дзе знаходзіўся генерал з афіцэрамі, і запатрабавалі, каб камандзір «прыбраўся». Выразаў не выбіралі.

«А ну-ка, давай, у…бывай адсюль»! - Скандавалі мабілізаваныя расейцы.

Калі генерал выйшаў з намёта і паспрабаваў пачаць дыялог, мабілізаваныя сталі закідваць яго рознымі прадметамі і скандавалі «Хітсай рэжым!».

У выніку генералу надавалі штурхялёў і ён хутка рэтарваўся.

Прынізілі? Вытрыся!

Яшчэ адзін бунт днямі адбыўся ў Падмаскоўі (у Кубінцы) у парку «Патрыёт». Там адзін з мабілізаваных, якіх рыхтуюць да адпраўкі ва Украіну, спачатку ў нецэнзурнай форме аблаяў камандуючага в/ч 95370, а затым і зусім ударыў яго.

Падпалкоўніку мабілізаваныя выказалі за тое, што замест рэальнай падрыхтоўкі да баявых дзеянняў іх вучаць хадзіць строем і страляць па ўяўных цэлях. Таксама жаўнеры былі раз'юшаныя праз адсутнасць неабходнага рыштунку.

«Мы на вайне строем будзем хадзіць? Гэта прафанацыя, імітацыя стрэльбаў, імітацыя вучэнняў», – заявіў адзін з мабілізаваных, суправаджаючы сваю прамову нецэнзурнай лаянкай.

Таксама ён прыніжаў камандзіра в/ч, а затым пад ухвальныя воклічы калегаў запатрабаваў ад афіцэра выцягнуць рукі з кішэняў і ўдарыў яго. У адказ падпалкоўнік толькі і змог сказаць: «Гэтага не трэба рабіць».

Гэта толькі пачатак

Сітуацыя ў войску Расеі абвастраецца з кожным днём. Большасць мабілізаваных не атрымлівае нават самай неабходнай амуніцыі (напрыклад, касак і бронекамізэлек), а пра падрыхтоўку няма чаго і казаць. Ужо вядома шмат выпадкаў, калі менш чым праз тыдзень пасля атрымання позвы «мобікі» аказваліся ва Украіне.

Са слоў суразмоўцы OBOZREVATEL ва ўкраінскай выведцы, галоўная прычына бунтаў усё ж не ў адсутнасці рыштунку або агідных умовах.

«Вялізныя страты акупантаў на тэрыторыі Украіны, якія паводле звестак Генеральнага штаба УСУ ўжо перавысілі 82 тысячы асабовага складу, не дадаюць аптымізму мабілізаваным расейцам. Яны ўжо разумеюць, што іх кідаюць на вайну фактычна як гарматнае мяса. Адзіны спосаб выжыць для іх - пазбягаць мабілізацыі», - кажа афіцэр.

Ці перарастуць такія лакальныя бунты ў войску Расеі ў нешта большае, пакажа час. Дакладна вядома адно: Узброеныя сілы Украіны метр за метрам будуць вызваляць акупаваную тэрыторыю і знішчаць ворага.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках