20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць увесці абавязковае размеркаванне пасля ВНУ для ўсіх

75
У Беларусі хочуць увесці абавязковае размеркаванне пасля ВНУ для ўсіх

Качанава хоча размяркоўваць і “платнікаў”.

Міністэрству адукацыі і ВНУ пастаўленая задача ўвесці абавязковае размеркаванне пасля ВНУ для ўсіх, а не толькі для “бюджэтнікаў”, паведамляе тэлеграм-канал "савета рэспублікі". Пра гэта на сустрэчы са студэнтамі і працоўнай моладдзю ў Менску 16 лістапада сказала старшыня «савета рэспублікі» Наталля Качанава.

Паводле ейных слоў, пытанне з абавязковым размеркаваннем у "савеце рэспублікі" трымаюць на сталым кантролі.

- Калі малады чалавек заканчвае вышэйшую навучальную ўстанову або каледж, мы павінны даць яму першае працоўнае месца, - сказала Качанава і дадала. - Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўленая задача размяркоўваць не толькі тых, хто быў на бюджэтным навучанні, а размяркоўваць усіх.

Пры гэтым Качанава заўважыла, што не ўсе прадпрыемствы ахвочыя даць маладому спецыялісту хаця б інтэрнат. А каб замацавацца ў рэгіёне, найперш там мае быць жыллё, падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках