29 снежня 2025, панядзелак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковым аэрадроме РФ у Джанкоі прагрымелі выбухі

4
На вайсковым аэрадроме РФ у Джанкоі прагрымелі выбухі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У горадзе знікла электрычнасць.

У акупаваным РФ украінскім Крыме ў Джанкоі зафіксавана праца расейскіх сістэм супрацьпаветранай абароны позна ўвечары 16 лістапада. У сетцы паведамляюць аб нанясенні ўдару па вайсковым аэрадроме каля гэтага горада.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».

У пабліку было апублікаванае відэа, знятае жыхарамі Джанкоя. На роліку гучаць гукі, падобныя да прыглушаных выбухаў.

«У Джанкоі, як мяркуецца, працуе расейская СПА», - падпісаны кадры.

Пасля крыніцы рэсурсу паведамілі аб удары па ваенным аэрадроме расейскіх акупацыйных сіл пад Джанкоем.

«Са звестак нашых крыніц, нанесены ўдар па расейскім вайсковым аэрадроме ў Джанкоі», - гаворыцца ў публікацыі.

У той жа час з інфармацыі Тэлеграм-канала «Еўпаторыя. Джанкой. Феадосія», у горадзе ўзніклі праблемы з электраэнэргіяй.

«Мясцовыя паведамляюць, што ў горадзе пачаліся праблемы з электрычнасцю», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках