УСУ завабілі расейцаў у пастку, выставіўшы як прынаду муляж С-300
1- 17.11.2022, 8:54
- 32,070
Разам з вайскоўцамі «ў лужыну» селі і расейскія прапагандысты.
Расейскі баражыравальны боепрыпас «Ланцэт» стаў ахвярай пасткі УСУ, узарваўшы замест рэальнай мэты ўкраінскі муляж радыёлакацыйнай станцыі да С-300ПС. Відэа напярэдадні распаўсюдзілі расейскія СМІ.
На апублікаваных крамлёўскім выданнем «Известия» кадрах паказана нібыта «патраплянне дрона ў машыну РЛС».
Аднак пры дбайным вывучэнні відэа высветлілася, што расейцы змарнавалі робат на знішчэнне фальшывай цэлі.
Пра гэта піша ваенны праект Ukraine Weapons Tracker у сацыяльнай сетцы Twitter, які аналізуе кадры баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.
#Ukraine: Another Russian Lancet loitering munition hit a Ukrainian 5N63S engagement radar of the S-300PS SAM system.
— 🇺🇦 Ukraine Weapons Tracker (@UAWeapons) November 16, 2022
But there is one issue - this is a decoy based on a derelict vehicle missing many critical parts, such as power-supply units and telescoping antenna. pic.twitter.com/UIBTNaNK5F
Ваенныя экспэрты адзначылі, што пастка была створаная на базе закінутай машыны, у якой адсутнічаюць многія важныя дэталі, у тым ліку блокі сілкавання і тэлескапічная антэна.
«Яшчэ адзін расейскі баражыравальны боепрыпас «Ланцэт» патрапіў ва ўкраінскую РЛС паразы 5Н63С зенітна-ракетнага комплексу «С-300ПС». Але ёсць адна праблема: гэта пастка на базе закінутай машыны, у якой адсутнічаюць многія важныя дэталі, такія як блокі сілкавання і тэлескапічная антэна», - адзначана ў паведамленні.
Гэта не першы выпадак выкарыстання ўкраінскімі вайскоўцамі муляжа, каб увесці ў зман расейскіх вайскоўцаў і прымусіць іх выдаткаваць боепрыпас марна.