29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі штаб войска РФ у Мелітопалі

2
УСУ разбілі штаб войска РФ у Мелітопалі

Страты акупантаў склалі блізу 100 чалавек загінулымі і параненымі.

У Мелітопалі Запарожскай вобласці 15 лістапада ўкраінскія вайскоўцы знішчылі штаб падраздзялення расейскіх акупацыйных войскаў. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Генштаба Узброеных сіл Украіны ў Facebook.

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, 15 лістапада ў горадзе Мелітопаль нашы ваяры знішчылі штаб аднаго з варожых падраздзяленняў. У выніку дзеянняў Сіл абароны ў раёнах населеных пунктаў Конскія Раздары, Уладоўка і Благавешчанка Запарожскай вобласці знішчаны два склады боепрыпасаў, дзве адзінкі БМ-21 «Град» і зэнітны ракетны комплекс С-300», - гаворыцца ў паведамленні.

Страты акупантаў склалі блізу 100 вайскоўцаў загінулымі і параненымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках