29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я абавязкова вярнуся»: УСУ знайшлі ліквідаванага захопніка з тэлефонам у руках

12
«Я абавязкова вярнуся»: УСУ знайшлі ліквідаванага захопніка з тэлефонам у руках

Ён пісаў смс у Расею.

Дэакупаваная Макееўка пасля расейскага нашэсця выглядае пусткай. Захопнікі зраўнялі сяло з зямлёй, ніводнага цэлага дому, вакол згарэлыя дрэвы і балота, паўсюль валяюцца целы расейскіх жаўнераў, паведамляе «Страткам УСУ».

На адным з відэа, апублікаваным у сеціве, бачым з дзясятак забітых салдат. Усе яны ваявалі на баку Расеі. Адзін з іх так і загінуў - з тэлефонам у руках. Акупант пісаў сваёй каханай паведамленне.

«Дабранач. Я абавязкова вярнуся. Я цябе кахаю», - напісаў захопнік і магчыма, што яшчэ паспеў адправіць смс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках