Зяленскі: Пуцін ужо просіць прамых перамоў
20- 17.11.2022, 10:27
- 17,338
Прэзідэнт Украіны атрымаў «сігналы» ад лідараў трэціх краін.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што атрымаў пэўныя «сігналы» ад лідараў іншых краін аб жаданні Расеі пачаць перамовы.
Пры гэтым прэзідэнт Украіны прапанаваў заходнім партнёрам перавесці такія перамовы ў «публічны фармат». Зяленскі заявіў, што ўсе перамовы павінны праходзіць «публічна, а не кулуарна».
«Так, я атрымліваў тыя ці іншыя сігналы ад лідараў дзяржаў. Здаецца, што Пуцін хоча прамых перамоў… Я такія сігналы атрымліваў… Я прапанаваў публічную форму, таму што Расея вядзе з Украінай публічную вайну», – сказаў спадар Зяленскі.
Паводле ягоных слоў, каб у сусветных лідараў не засталося ніякіх пытанняў аб гатоўнасці Украіны да перамоў, на саміце G20 ён прапанаваў 10 крокаў для аднаўлення міру ў краіне.
«Я думаю, што гэта формула міру для ўсяго свету. Таму што кожная дзяржава можа знайсці там сваё месца і быць лідарам у той ці іншай ініцыятыве - у пераадоленні складанасцяў таго ці іншага пункта з гэтых дзесяці», - адзначыў Уладзімір Зяленскі.