Салаўёў і Скабеева «адплаціліся» за няўдачы войска РФ у Херсоне
12- 17.11.2022, 10:37
- 26,998
На вежах расейскай дзяржаўнай прапаганды пачалі «гаснуць зоркі».
Расейскія прапагандысты Уладзімір Салаўёў і Вольга Скабеева пачалі страчваць кантроль над сваёй аўдыторыяй. Цікавасць грамадзян краіны-агрэсаркі да праграм рупараў Крамля зніжаецца.
Як піша The Moscow Times «на вежах расейскай дзяржаўнай прапаганды пачалі гаснуць зоркі». Салаўёў і Скабеева, паводле звестак Mediascope за 7-13 лістапада, ужо вылецелі з топ-10 праграм у ахопе аўдыторыі гледачоў.
«У канцы красавіка «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», дзе экспэрты прадказвалі імклівы крах «нацыстам», займаў 4-е месца ў рэйтынгу, саступаючы толькі праграмам навін («Вести», «Вести Москвы» і «Вести Недели»). «60 хвілін» Скабеевай, дзе гледачам расказвалі пра час лёту ядзерных ракет да еўрапейскіх сталіц, трымаліся на 10-м радку», – адзначаецца ў паведамленні.
Аднак пасля серыі параз расейцаў на полі бою, у тым ліку пасля страты Херсона і маўчання дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, топ-прапагандысты пачалі страчваць папулярнасць сярод сваіх гледачоў. З першай дзясяткі вылецелі таксама ўсе праграмы Першага канала, замест у іх у топ пачаў трапляць забаўляльны кантэнт.
Са слоў дырэктара «Левада-Цэнтра» Дзяніса Волкава, расейцы пачалі «абыходзіць навіны пра вайну, каб не падрываць сваё псіхічнае і фізічнае здароўе».