Снайпер ВСУ за пяць хвілін выканаў пяць патраплянняў па ворагу
4- 17.11.2022, 11:12
- 13,722
Адзін са стрэлаў уразіў адразу двух ворагаў.
Снайпер Сіл спецыяльных аперацый Украіны за пяць хвілін выканаў пяць паспяховых патраплянняў па ворагу на Данецкім кірунку.
Відэа апублікаваў генеральны штаб УСУ.
«5 хвілін - 5 патраплянняў. З такім вынікам адпрацаваў па расейскіх акупантах адзін са снайпераў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.
У Генштабе адзначылі, што ў выніку працы снайпера - трое ліквідаваных і двое параненых узброеных расейскіх акупантаў. Падчас баявой працы за адзін стрэл удалося знішчыць адразу двух ворагаў.