Украінскі спецназ абладзіў засаду і знішчыў патруль войска РФ
- 17.11.2022, 11:31
- 7,274
Ліквідацыя акупантаў пад Крамянной патрапіла на відэа.
У Луганскай вобласці група ССА Узброеных сіл Украіны зладзіла засаду і знішчыла патруль захопнікаў.
Пра гэта паведаміла служба ў сувязях з грамадскасцю Камандавання Сіл спецыяльных аперацый УСУ ў «Фэйсбуку».
«Патруль расейскіх захопнікаў знішчыла група ССА Украіны ў раёне Крамянной Луганскай вобласці. Пасля паспяховага правядзення аперацыі нашы ваяры адышлі», - гаворыцца ў паведамленні.
Пасля ўкраінскі БПЛА зафіксаваў, як расейцы эвакуююць знішчаны патруль.