Кухар Пуціна спрабуе падарваць эліту РФ
4- 17.11.2022, 11:49
- 9,154
Амерыканскія аналітыкі ўказалі на шэраг чыннікаў.
«Повар Пуціна» Яўген Прыгожын працягвае пазіцыянаваць сябе як цэнтральную фігуру ў правай ультранацыяналістычнай супольнасці. Не выключана, што за гэтым стаяць амбіцыйныя палітычныя мэты.
Да такой высновы прыйшлі аналітыкі з ISW, дэталёва прааналізаваўшы інфармацыю з расейскіх адкрытых крыніц.
Расейскае выданне «Медуза», спасылаючыся на дзве крыніцы, блізкія да Крамля, паведаміла аб стварэнні Прыгожыным новага «кансерватыўнага руху». У будучыні ён можа стаць рэальнай палітычнай партыяй.
Галоўны фінансіст ПВК «Вагнер» арганізаваў інфармацыйную кампанію з ухілам на антыэлітную рыторыку паводле ўзору кампаніі Аляксея Навальнага, але з зусім з іншым эфектам.
Прыгожын паспрабуе паддобрывацца да Пуціна, адначасова з гэтым запалохваючы эліту, якая недастаткова лаяльная да прэзідэнта РФ.
Кухар Пуціна спрабуе знайсці аднадумцаў сярод расейскіх нацыяналістаў і прыхільнікаў савецкага жорсткага стылю часоў Сталіна. Паралельна Прыгожын працуе над стварэннем ваенных структур, асобных ад Мінабароны РФ.
Днём раней прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Чарняк заявіў, што Прыгожын ствараў ваенізаваныя падраздзяленні для РФ, каб у выпадку чаго душыць бунты і рэвалюцыі супраць Пуціна. Аналітыкі з ISW упэўненыя, што асабістае войска Прыгожына найперш служыць яго асабістым палітычным мэтам, а ўдругую - ваенным намаганням Расеі ва Украіне.