У Дняпры праз абстрэлы РФ успыхнуў моцны пажар
2- 17.11.2022, 12:08
- 5,492
Пацярпелі восем чалавек, у тым ліку і дзіця.
Раніцай 17 лістапада расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па адным з прадпрыемстваў у Дняпры. З прычыны чаго там успыхнуў моцны пажар.
Пра гэта паведамляе ў Telegram кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Валянцін Разнічэнка.
Паводле ягоных слоў, расейцы нанеслі ўдары па двух раёнах горада.
«Ёсць патраплянне ў прамысловае прадпрыемства. Там моцны пажар. Пашкоджаны жылыя дамы побач. Папярэдне, пяцёра параненых. Сярод іх і 15-гадовая дзяўчынка. Усё ў шпіталі ў стане сярэдняй цяжкасці», - распавёў ён.
Разнічэнка адзначыў, што расейская атака працягваецца.
Абноўлена
Як паведамляе мэр горада Барыс Філатаў у Facebook, колькасць траўмаваных праз ракетны ўдар па Дняпры ўзрасла да васьмі.
Нагадаем, ва Украіне з раніцы 17 лістапада абвешчаная маштабная паветраная трывога. Расейскія войскі зноў наносяць масаваныя ўдары па ўкраінскіх гарадах.