29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне ракеты ў Польшчы: першыя падрабязнасці расследавання

22
Падзенне ракеты ў Польшчы: першыя падрабязнасці расследавання
Фота: Getty Images

Атрыманыя відэазапісы, чый змест пакуль засакрэчаны.

У Польшчы на месцы падзення ракеты польска-амерыканская следчая група ўжо сабрала пэўныя довады, якія дэманструюць паслядоўнасць падзеяў 15 лістапада. Украіна гатовая далучыцца да расследавання.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Якуб Кумах у інтэрв'ю TVN24.

З ягоных слоў, цяпер ужо дастаткова сведчанняў таго, што ракета, якая павінна была б збіць расейскую ракету, не трапіла ў цэль, і ў яе не спрацавала сістэма самазнішчэння, у выніку чаго яна ўпала на тэрыторыі Польшчы.

У вёсцы Пшаводуве працягвае працу польска-амерыканская следчая група, да якой хоча далучыцца Украіна, каб супольна праводзіць расследаванне.

«Калі абодва бакі пагодзяцца, а наколькі мне вядома, пярэчанняў з амерыканскага боку няма, то неўзабаве такі доступ можа быць прадстаўлены. Калі ў следчай групы не будзе заўваг на тэхнічным узроўні, то, напэўна, не будзе падстаў адмаўляць украінцам у доступе», – дадаў Якуб Кумах.

Цяпер следства мае такія довады, як аскепкі ракеты, глыбіня кратэра, кірунак, адкуль ляцела ракета, колькасць выкарыстоўванага ёю паліва, а таксама відэазапісы, чый змест пакуль засакрэчаны.

Кіраўнік Бюро Кумах падкрэсліў, што «ніхто не абвінавачвае Украіну ў тым, што яна наўмысна бамбіла польскую тэрыторыю».

«Расея бамбіла Украіну ў той дзень і Расея нясе поўную адказнасць за ўсё, што падае. Гэта нагадвае сітуацыю, калі чалавек выйшаў на дарогу і выклікаў сутыкненне паміж аўтамабілем і аўтобусам. Ці вінаватае аўто? Не, вінаваты чалавек, які выйшаў на дарогу і выклікаў аварыю», - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках