УСУ выйшлі на мяжу па правым беразе Дняпра
- 17.11.2022, 14:37
- 7,034
Вызвалена 198 населеных пунктаў.
Украінскія вайскоўцы падчас контрнаступлення на поўдні выйшлі на мяжу па правым беразе ракі Дняпра. І вызвалілі ўжо амаль 200 населеных пунктаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву намесніка начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба УСУ Аляксея Громава падчас брыфінгу.
«Падчас правядзення наступальнай аперацыі нашы войскі выйшлі на мяжу па правым беразе ракі Дняпра, вызвалілі да 5580 кв. км нашай тэрыторыі і 198 населеных пунктаў», - распавёў Громаў.