29 снежня 2025, панядзелак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік СБУ назваў месяц, да якога Пуціна могуць ліквідаваць

17
Палкоўнік СБУ назваў месяц, да якога Пуціна могуць ліквідаваць
Фота: Getty Images

Але пры адной важнай умове.

Вайсковы экспэрт, палкоўнік СБУ ў запасе Міхаіл Прытула мяркуе, што Уладзіміра Пуціна прыбярэ ўласнае асяроддзе да студзеня 2023 года. Але гэта адбудзецца, калі колькасць мабілізаваных расейцаў застанецца такой жа, як сёння. Калі ж іх стане больш, то забойства дыктатара адкладзецца яшчэ на некаторы час.

Пра гэта вайсковы аналітык заявіў у інтэрв'ю Васілю Галаванаву, якое можна паглядзець на YouTube-канале «Галаванаў».

На думку Прытулы, Пуцін будзе станавіцца ўсё больш небяспечным, бо яму няма чаго губляць. Але калі УСУ вызваляць Мелітопаль і Марыупаль (паводле некаторых прагнозаў, гэта можа адбыцца да студзеня), то прэзідэнт РФ значна аслабее і ў Маскве пачнецца смута. Натуральна, слабы Пуцін стане нікому не патрэбным і яго прыбярэ ўласнае асяроддзе.

«Мы з вамі назіраем за гэтым працэсам. Калі застанецца такая ж колькасць «мобікаў», як цяпер, то Пуціна прыбяруць да студзеня, - сказаў экспэрт. - Дыктатар і яго асяроддзе гэта разумеюць. Натуральна, ён будзе імкнуцца расцягнуць свой скон. Ён будзе збіраць вялізную колькасць жывой сілы, кідаць яе ў бой. Няхай там 500 чалавек будуць трымаць лінію фронту тры дні, а пасля загінуць, але затое гэта тры дні жыцця Пуціна. Вось такім чынам ён будзе працягваць сваё жыццё. Калі Пуціна прыбяруць? Калі надакучыць расейскім элітам. Але працэс, як мы бачым, пайшоў».

Пад словам «працэс» Міхаіл Прытула мае на ўвазе таемныя перамовы прадстаўнікоў Крамля з калектыўным Захадам, прынамсі, нядаўнюю сустрэчу дырэктара ЦРУ ЗША Бёрнса і дырэктара Службы замежнай выведкі РФ Сяргея Нарышкіна. Усе групы ўплыву, якія сёння існуюць у Крамлі, вядуць дыялог з заходнімі лідарамі аб жыцці пасля Пуціна, упэўнены экспэрт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках