29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Расея не можа выкарыстоўваць сваю «цуда-зброю» супраць Украіны

6
ГУР: Расея не можа выкарыстоўваць сваю «цуда-зброю» супраць Украіны
ТАНК «АРМАТА» (ЗЛЕВА), ЗАГЛОХЛЫ НА ГЕНЕРАЛЬНАЙ РЭПЕТЫЦЫІ ПАРАДА ПЕРАМОГІ НА ЧЫРВОНАЙ ПЛОШЧЫ
ФОТА: АЛЕГ ЯКАЎЛЕЎ/РБК

Выведнікі назвалі прычыну.

Ва ўкраінскай выведцы патлумачылі, чаму расейскія войскі не ўжываюць у вайне супраць Украіны сваю разрэкламаваную «цуда-зброю», напрыклад, танкі Т-14.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы прадстаўніка ГУР Мінабароны Вадзіма Скібіцкага ў інтэрв'ю t-online.

«Большасць з разрэкламаванай расейскай «цуда-зброі» адсутнічае на полі бою. Таму я быў бы асцярожны з расейскай інфармацыяй, якую яны распаўсюджваюць. Напрыклад, дзе танкі «Арматы», якіх мы ведаем па расейскіх вайсковых парадах на Краснай плошчы і якія павінны перамагчы ў вайне за Пуціна», - адзначыў Скібіцкі.

Ён растлумачыў, што поспех міжнародных санкцый у тым, што расейская вайсковая вытворчасць значна запавольваецца. Чым даўжэй працягваюцца санкцыйныя захады, тым складаней РФ вырабляць запасныя запчасткі і новую зброю.

У размове аб «бясконцым» запасе боепрыпасаў у РФ ён адзначыў, што палова набояў, якія захоўваюцца ў Расеі ўжо 40 гадоў, павінны быць утылізаваныя.

Са слоў Скібіцкага, доказам таго, што расейскія арсеналы апаражняюцца, з'яўляецца інфармацыя, што Крэмль просіць хаўрусныя дзяржавы, такія як Іран, аб пастаўках боепрыпасаў і зброі.

«Расеі ў асноўным бракуе ракет і баявых беспілотнікаў. Напрыклад, пры выкарыстанні крылатых ракет Х-22 быў перапынак паўтара месяца. Акрамя таго, цяпер мы толькі час ад часу назіраем за выкарыстаннем сістэм «Іскандэр». У перыяд з сакавіка да траўня іх было значна больш», - растлумачыў прадстаўнік ГУР.

Таксама Скібіцкі дадаў, што, паводле інфармацыі ГУР, у расейскім войску засталося блізу 120 ракет «Іскандэр». Да вайны іх было амаль 500.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках