Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі з чатырох кірункаў
8- 17.11.2022, 15:54
- 17,026
Сталі вядомыя падрабязнасці масаванага абстрэлу 17 лістапада.
Расейскае войска раніцай 17 лістапада ўдарыла па Украіне ракетамі і дронамі-камікадзэ. Паводле папярэдніх звестак, іх маглі запускаць з чатырох кірункаў.
Вораг цэліўся ў розныя аб'екты: крытычную інфраструктуру, газаздабыўныя і абаронныя прадпрыемствы. Пра гэта ў эфіры марафону «Адзіныя навіны» паведаміў спікер Камандавання Паветраных сіл УСУ Юры Ігнат.
«Гэтая атака крылатымі ракетамі з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95. Як правіла ўжо - з Валгадонска Растоўскай вобласці. - Рэд. атакуюць крылатымі ракетамі Х-101 Х-555. У той жа час была атака «шахедамі» з поўначы Украіны, імаверна, з тэрыторыі Беларусі і Курскай вобласці... І была атака з акваторыі Чорнага мора, магчыма, ракетамі «Калібр», - распавёў Ігнат.
Акрамя гэтага, у прыфрантавых украінскіх гарадах адбыліся «традыцыйныя» абстрэлы з варожых зенітных ракетных сістэм С-300.