29 снежня 2025, панядзелак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі суд абвяшчае вырак паводле справы MH17: жывая трансляцыя

10
Гаажскі суд абвяшчае вырак паводле справы MH17: жывая трансляцыя

Пракуратура запытала для ўсіх фігурантаў справы пажыццёвыя тэрміны.

Акруговы суд Гаагі абвяшчае вырак паводле справы аб катастрофе пасажырскага самалёта кампаніі Malaysia Airlines рэйса MH17, які ўпаў у 2014 годзе на Данбасе. Паседжанне з перакладам на ўкраінскую транслюе «Грамадскае».

Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур рэйсам MH17, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце (грамадзяне Нідэрландаў, Малайзіі, Аўстраліі, Інданезіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Бельгіі, Філіпін, Канады і Новай Зеландыі).

Згодна з высновамі міжнароднай следчай групы, рэйс MH17 быў збіты з комплексу «Бук» з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім баевікам. Пасля катастрофы самалёта комплекс вярнулі ў РФ. Следчыя ўдакладнілі, што «Бук» прыбыў на Данбас з Курскай вобласці, дзе базуецца 53-я зенітная ракетная брыгада ўзброеных сіл РФ.

У траўні 2018 года Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў катастрофе рэйса MH17. Расея сваё дачыненне да катастрофы самалёта адмаўляе.

9 сакавіка 2020 года Акруговы суд Гаагі пачаў разглядаць справу аб катастрофе малайзійскага самалёта. Абвінавачаных паводле справы чацвёра: «міністр абароны» групоўкі «ДНР», грамадзянін РФ Ігар Гіркін (Стралкоў), кіраўнік «ГРУ ДНР», грамадзянін РФ Сяргей Дубінскі (Хмуры), ягоны падначалены, грамадзянін РФ Алег Пулатаў (Гюрза), а таксама грамадзянін Украіны, камандзір выведвальнага батальёна 2-га аддзела «ГРУ ДНР» Леанід Харчанка (Крот). Справу разглядае суд Гаагі, бо большасць загінулых былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Адзіны з чатырох абвінавачаных, хто браў удзел у працэсе (прадстаўлены адвакатамі), - Пулатаў. Астатнія адмовіліся даваць паказанні паводле гэтай справы.

Пракуратура запытала для ўсіх фігурантаў справы пажыццёвыя тэрміны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках