29 снежня 2025, панядзелак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія ўлады падлічылі, колькі беларусаў жыве ў краіне

12
Літоўскія ўлады падлічылі, колькі беларусаў жыве ў краіне

Нашы суайчыннікі на другім месцы сярод замежнікаў у Літве.

Дэпартамент па міграцыі Літвы расказаў, колькі грамадзян Беларусі цяпер жыве ў краіне.

Са звестак на лістапад, у Літве пражывае 45 398 беларусаў. Гэта другая ў колькасці група замежнікаў. На першым месцы - украінцы (91 497 чалавек), на трэцім - расейцы (15 408 чалавек), піша Delfi.

Найбольш беларусаў выбралі месцам жыхарства Вільню. Тут жыве 19 тысяч грамадзянаў Беларусі, што на 60% больш, чым летась. У Шаўляі жыве 3500 беларусаў (гадавы прырост 20%), у Віленскім раёне - 3200 (+25%), у Коўне - 2600 (+40%), у Коўненскім раёне - 1600 (+40%).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках