29 снежня 2025, панядзелак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі суд: MH17 быў збіты «Букам» з тэрыторыі, захопленай «ДНР»

21
Гаажскі суд: MH17 быў збіты «Букам» з тэрыторыі, захопленай «ДНР»

У Нідэрландах вынесены прысуд расейскім тэрарыстам.

У 2014 годзе самалёт MH17 быў збіты «Букам» з тэрыторыі, захопленай тэрарыстычнай арганізацыяй «ДНР», гэта было сказана ў заяве Гаажскага суда ў чацвер, 17 лістапада.

Са слоў суддзі, самалёт быў збіты з сельскагаспадарчага поля на ўсходзе Украіны.

У той жа час краіна-агрэсарка РФ забяспечвала падрыхтоўку сіл «ДНР» і пастаўкі зброі.

«Такім чынам, суд мяркуе, што ў 2014-2015 гадах ва Украіне адбыўся міжнародны ўзброены канфлікт», - заявіў суддзя Хэйндрык Стэнгаюс.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках