29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў, чаму ён так і не пакаштаваў херсонскі кавун

4
Зяленскі распавёў, чаму ён так і не пакаштаваў херсонскі кавун
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны падзяліўся цікавым выпадкам з паездкі ў вызвалены горад.

16 лістапада падчас сустрэчы з журналістамі вядучых украінскіх СМІ з нагоды Дня працаўнікоў радыё, тэлевізіі і сувязі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, чаму яму так і не ўдалося пакаштаваць кавун з вызваленага Херсона, піша «Гардон».

«Калі мы з'язджалі ў добрым настроі, я сказаў: «Як жа так, мы едзем з Херсона. Ва ўсіх кавуны на фотках. Я таксама хачу, не фота, але кавун! Мне сказалі: «Перададуць». І вось перад пачаткам інтэрв'ю Нікіфараў [прэс-сакратар прэзідэнта] кажа: «Ёсць кавун. Можа, у канцы, калі скончыцца інтэрв'ю і будзе такая неспадзеўка». І мы сказалі рэжысёру, што цудоўнай кропкай будзе кавун. І вось цяпер ён [Нікіфараў] перадае запіску: «Не будзе. Ён згніў».

Гісторыя рассмяшыла прысутных журналістаў, а прэс-сакратар прэзідэнта падсумаваў, што няхай гэта будзе самай вялікай непрыемнасцю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках