29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец УСУ: Веру ў полк Каліноўскага, рэжым Лукашэнкі абрынецца

7
Баец УСУ: Веру ў полк Каліноўскага, рэжым Лукашэнкі абрынецца

У перспектыве Беларусь стане хаўруснікам Украіны.

Украінскі блогер і баец УСУ Кірыл Сазонаў у telegram піша пра перспектывы беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

Ой, у Лукашэнкі прачнуліся і лаюцца. Украіна будуе рэальныя ўмацаванні на мяжы з Беларуссю. Таксама сакрэт раскрылі. Наогул фота яшчэ тыдзень таму Кірыл Цімашэнка (намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны - рэд.) публікаваў. Так, Украіна ўмацоўвае межы. Менавіта на Валыні. Цяпер.

І Кіеў, і Менск ведаюць, чаму. Усё правільна - нам патрэбныя рэальныя ўмацаванні на мяжы і па кірунках магчымых удараў. Гэта дорага? Так. Але танней, чым прарыў і акупацыя. Але ў даляглядзе, я думаю… Беларусь будзе нашым хаўруснікам. Абрынецца пасля ваеннай паразы цяперашні рэжым у Расеі. Следам абрынецца рэжым у Беларусі.

Я не веру ў Ціханаўскую, веру ў полк Каліноўскага. І гэта будзе наш хаўруснік. Але цяпер - патрэбная рэальная паласа ўмацаванняў. З лагістыкай, з людзьмі, якія ўмеюць трымаць абарону. І раздражнёныя заявы Менска на гэтую тэму выглядаюць недарэчна. Вы нічога не планавалі? Ну дык і перажываць няма пра што. Мы ж сваю мяжу ўмацоўваем, а не да вас заходзім?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках