У Маскве за «абразу Лукашэнкі» затрымалі беларуса
33- 17.11.2022, 18:05
- 15,796
Яму пагражае дэпартацыя.
У Маскве за «абразу Лукашэнкі» затрымалі беларуса. Ён спрабаваў схавацца ў гатэлі, паведаміў расейскі Telegram-канал Baza.
40-гадовы Станіслаў Ільін трапіў у вышук паводле артыкуле 368 КК РБ – «Абраза Лукашэнкі».
Ільін выехаў у Расею. Ён прыехаў у Маскву і пасяліўся ў гатэлі на Кажэўніцкай вуліцы.
14 лістапада ў гатэль прыйшлі паліцыянты – Ільіна затрымалі. Цяпер яму пагражае дэпартацыя і да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў Беларусі.