29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Беларусь дамаўляецца з Іранам пра вытворчасць артылерыйскіх снарадаў

9
Украінская выведка: Беларусь дамаўляецца з Іранам пра вытворчасць артылерыйскіх снарадаў

Дзеля гэтага дэлегацыя лукашысцкага рэжыму едзе ў Тэгеран.

Беларусь плануе наладзіць вытворчасць боепрыпасаў для ствольнай артылерыі і рэактыўных сістэмаў залпавага агню, для гэтага беларускі рэжым плануе правесці перамовы з Іранам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Галоўнай управы выведкі МА Украіны.

«Улады Беларусі шукаюць магчымасць наладжвання на тэрыторыі краіны вытворчасці складовых частак для снарадаў калібраў 152-мм і 122-мм і пераход надалей на замкнёны цыкл вытворчасці боепрыпасаў. Таксама высвятляецца магчымасць арганізацыі тэхналагічнага працэсу зборкі рэактыўных снарадаў калібраў 122-мм, 220-мм і 300-мм з імпартных складнікаў», – паведамляе ўкраінская выведка.

Паводле інфармацыі ГУР, беларуская дэлегацыя плануе 20–23 лістапада наведаць Іран, дзе правядзе перамовы для наладжвання поўнага цыклу вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках