29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ліквідуюць пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад»

4
У Гародні ліквідуюць пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад»

Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні і дзейнічае з 2015 года.

Гарадзенскі абласны суд ліквідуе пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад», піша hrodna.life.

Заяву на ліквідацыю грамадскага аб'яднання падала галоўная ўправа юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Суд прызначаны на 25 лістапада.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні і дзейнічае з 2015 года.

Аб'яднанне дапамагала дзяржаўным органам у пошуку людзей, якія зніклі або згубіліся. Валанцёры атрада распаўсюджвалі інфармацыю ў інтэрнэце, расклейвалі арыенціроўкі, выязджалі на гарадскія і лясныя пошукі. Напрыклад, валанцёры ўдзельнічалі ў пошуках зніклага хлопчыка Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы.

Усяго ў Беларусі блізу 150 валанцёраў, якія ўвесь час выязджаюць на пошукі.

Як даведалася Еўрарадыё, гарадзенскі атрад не мае дачынення да агульнабеларускага пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Арганізатары гарадзенскага атрада ўжо нейкі час не займаюцца пошукава-выратавальнай дзейнасцю.

Грамадскія арганізацыі ў Беларусі зачыняюць з ліпеня 2021 года. За гэты час улады закрылі некалькі сотняў НДА самых розных кірункаў – ад філатэлістычных да праваабарончых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках