29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі жыхары шматпавярхоўкі вымушаныя мерзнуць ва ўласных кватэрах

7
У Гомелі жыхары шматпавярхоўкі вымушаныя мерзнуць ва ўласных кватэрах

Пасля скаргі ў ЖКГ знікла яшчэ і электрычнасць.

У Гомелі жыхары дома № 106 па вуліцы Чкалава мерзнуць у сваіх кватэрах. Пры гэтым тарыф за ацяпленне яны аплачваюць у поўным аб'ёме, піша «НЗ Гомель».

Паводле словаў жыхароў шматпавярхоўкі, дзесьці батарэі ледзь цёплыя, а дзесьці ўвогуле ледзяныя. Людзі вінавацяць ва ўсім капрамонт, які павінен быў скончыцца 10 жніўня, але ўсё яшчэ прадаўжаецца – працоўных выправілі на іншы аб'ект.

Жыхарка дома Юлія расказала, што тэмпература паветра ў яе кватэры ледзь дасягае 16 градусаў. Даводзіцца ўключаць электраабагравальнікі. У службу 115 звярталіся, але ўсё скончылася «прадзьмуваннем» трубаў. Пасля гэтага тэлефанавалі на прамую лінію ЖКГ.

На стан 17 лістапада ацяпленне так і не ўключылі. Больш за тое, у доме знікла яшчэ і электрычнасць – цяпер нават электраабагравальнікі не ўключыш.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках