Вечаровая зводка Генштаба УСУ
- 17.11.2022, 19:43
- 3,532
УСУ знішчылі пяць варожых складоў боепрыпасаў.
Расейскія акупанты прадаўжаюць прымусова вывозіць жыхароў часова акупаваных тэрыторый на левым беразе Херсонскай вобласці. Тым часам украінскія вайскоўцы знішчылі пяць варожых складоў боепрыпасаў.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
Адзначаецца, што сёння расейцы нанеслі ракетныя ўдары па аб'ектах цывільнай інфраструктуры ў Дняпры і Адэсе, Балаклеі ў Харкаўскай вобласці, Вальнянскай Запарожскай вобласці, Нікаполі Днепрапятроўскай вобласці і Ачакаве ў Мікалаеўскай вобласці.
Паводле ўдакладненай інфармацыі, 17 лістапада Сілы абароны збілі дзве крылатыя ракеты, дзве кіраваныя авіяцыйныя ракеты і пяць іранскіх беспілотнікаў на розных кірунках.
На Валынскім і Палескім кірунках істотных зменаў няма.
У іншых кірунках расейцы здзяйснялі абстрэлы:
на Слабажанскім кірунку – з танкаў і ўсяго спектра артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Амбарнае, Глыбокае, Дварычная, Зямлянкі, Калодзязнае, Краснае, Купянск, Старыца, Стрылеча і Фіголіўка Харкаўскай вобласці;
на Купянскім і Ліманскім кірунках – з рознакалібернай артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Берастава, Кісліўка, Катлярыўка, Крахмальнае, Пішчанае і Табаіўка Харкаўскай вобласці; Грэкіўка, Наваселіўскае, Плашчанка і Стальмахіўка ў Луганскай вобласці і Калодзязі і Торскае Данецкай вобласці;
на Бахмуцкім кірунку – з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Андрыіўка, Бахмут, Бахмуцкае, Білагорыўка, Верхнякамянскае, Зеленапілле, Клішчыіўка, Вопытнае, Раздоліўка, Салядар і Якаўліўка ў Данецкай вобласці;
на Аўдзееўскім кірунку – з рознакалібернай артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Краснагорыўка, Мар'інка, Невельскае, Нью-Ёрк і Первамайскае Данецкай вобласці;
на Навапаўлаўскім кірунку – з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Багаяўленка, Вялікая Навасілка, Врэміўка, Вуглядар і Прачысціўка Данецкай вобласці;
на Запарожскім кірунку – з усяго спектра артылерыі, па раёнах населеных пунктаў Гуляйпільскае, Гуляйполе, Даражнянка, Залізнычнае, Новаандрыіўка, Новамікалаіўка, Вольгіўскае і Паўліўка Запарожскай вобласці і Іллінка і Чырвонагрыгорыўка Днепрапятроўскай вобласці;
на Крыварожскім кірунку – з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі, па раёнах Качкарыўкі, Міхайліўкі і Асакорыўкі Херсонскай вобласці.
У Херсонскім кірунку пад артылерыйскія абстрэлы ворага, сярод іншага, патрапілі раёны населеных пунктаў Антоніўка, Зеляніўка, Мікалаіўка, Херсон і Чарнабаеўка Херсонскай вобласці.
Акрамя гэтага паведамляецца, што РФ рыхтуе законапраект, які прадугледжвае з вясны 2023 легалізацыю набору на ваенную службу ўкраінцаў, якія жывуць на часова акупаваных тэрыторыях і атрымалі пашпарт грамадзяніна РФ.
Тым часам расейцы прадаўжаюць прымусовую эвакуацыю насельніцтва Украіны і вываз маёмасці з часова акупаваных тэрыторый Херсонскай вобласці. Сярод іншага, у ноч на 16 лістапада захопнікі прымусова вывозілі насельніцтва з Навакіеўкі. Акрамя таго, у Новай Кахоўцы перастала функцыянаваць цэнтральная гарадская лякарня, паколькі ўсё медыцынскае абсталяванне і машыны хуткай дапамогі сагнаныя і вывезеныя ў кірунку Крыма.
Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сілаў абароны Украіны за 17 лістапада падбілі 3 пункты кіравання, 17 раёнаў засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, 5 складоў боепрыпасаў і 3 іншыя важныя аб'екты расейцаў.