УСУ прасоўваюцца ў Луганскай вобласці
3- 17.11.2022, 19:56
- 20,246
Тэндэнцыя станоўчая.
Узброеныя сілы Украіны паступова прасоўваюцца наперад у Луганскай вобласці, аднак кожны метр даецца даволі цяжка.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Гайдая ў «Навіны.Live».
«На кірунку Сватава – Крамянная тэндэнцыя пакуль станоўчая, нашы войскі рухаюцца наперад», – сказаў ён.
У той самы час Гайдай дадаў, што кожны метр Луганшчыны даецца УСУ даволі цяжка. На ягоную думку, адной з прычынаў з'яўляецца адсутнасць чынніку нечаканасці, як было, напрыклад, пры вызваленні Харкаўскай вобласці.
«Пасля дэакупацыі Харкаўскай вобласці расейскія войскі ўсё ж паспелі велізарную тэрыторыю замяняць, падвезці рэзервы. Яны таксама прывезлі атрады кадыраўцаў і тых вязняў, якія набіраў Прыгожын, паспелі ўзарваць масты, пабудаваць пэўныя абаронныя збудаванні. Таму кожны метр Луганскай вобласці, кожны населены пункт даецца даволі цяжка», – дадаў кіраўнік АВА.