Назвалі самую прадаваную ў Беларусі марку легкавіка
35- 17.11.2022, 20:20
- 21,912
Заява старшыні ўправы Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі можа здзівіць.
Легкавыя аўтамабілі "Джылі" выйшлі ў лідэры продажу ў Беларусі, расказаў БелТА старшыня ўправы Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Варывода.
Зразумела, што ў 2022 годзе беларускаму рынку аўтамабіляў давялося значна пераўтварыцца дзеля ціску на рэжым з боку захаду. Аднак айчынны вытворца "БелДжы", на думку Сяргея Варыводы, трымаецца.
– Нягледзячы на тыя выклікі, з якімі сутыкнуўся аўтамабільны рынак, з чэрвеня марка Geely – абсалютны лідэр продажу ў сэгмэнце новых легкавых аўтамабіляў і нарошчвае сваю перавагу, – заўважыў ён.
Старшыня БАА таксама адзначыў, што з прыходам на рынак "БелДжы" пачала мяняцца ментальнасць беларускіх аўтааматараў.