Барэль: Да вываду расейскіх войскаў з Украіны супакой немагчымы
6- 17.11.2022, 20:32
- 5,280
ФОТА: DPA
Агрэсар мае сысці.
Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежнай палітыцы Жазэп Барэль заявіў, што супакой ва Украіне немагчымы, пакуль Расея не выведзе войскі з краіны.
Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю Reuters.
Барэль адзначыў, што магчымасць замірэння залежыць менавіта ад Расеі, бо "менавіта агрэсар павінен сысці, калі ён хоча дамагчыся міру".
"Я баюся, што Расея яшчэ не гатовая да вываду сваіх войскаў (з Украіны), але датуль, пакуль яна не выведзе войскі, супакой застаецца немагчымым", - сказаў Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ.