29 снежня 2025, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дацэнтцы МДЛУ Наталлі Дулінай пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі

3
Экс-дацэнтцы МДЛУ Наталлі Дулінай пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі
Наталля Дуліна

Палітычная зняволеная стала падазраванай паводле крымінальнага артыкулу.

Экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна стала падазраванай паводле крымінальнага артыкулу аб "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці", ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміў блізкі да карнікаў тэлеграм-канал.

Як вынікае з паведамлення, нагодай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю рэсурсу, які прызнаны беларускімі ўладамі "экстрэмісцкім фармаваннем". Крымінальная справа распачатая паводле арт.361-4 КК (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), якая прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну затрымалі 3 кастрычніка. Супраць яе распачатая крымінальная справа паводле артыкулу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі карнікаў, Дугіна «выходзіла на „нядзельныя маршы“, разам з іншымі грамадзянамі пераймала праезную частку, перашкаджаючы нармальнай дзейнасці грамадскага транспарту ды іншай гарадской інфраструктуры».

Праваабаронцы прызналі Дуліну палітычнай зняволенай.

Наталля Дуліна - былая дацэнтка кафедры італійскай мовы МДЛУ, якая падтрымала страйк і студэнтаў-пратэстоўцаў. У 2020 годзе яна адсядзела 14 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і была звольненая з універсітэту. Увогуле яе затрымлівалі з 2020 года шэсць разоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках