Бэнксі паказаў, як ствараў муралы на мурах разбураных дамоў у Кіеўскай вобласці
4- 17.11.2022, 21:08
- 8,570
Відэа.
Брытанскі вулічны мастак Бэнксі 17 лістапада на сваёй старонцы ў Instagram змясціў відэа, у якім паказаны працэс стварэння вулічных муралаў на мурах разбураных расейскімі акупантамі дамоў у местах Кіеўскай вобласці.
Гаворка ідзе пра муралы, якія нанесеныя на муры дамоў у Гастомелі, Ірпені, Горанцы, Барадзянцы, а таксама на блок-посце ў цэнтры Кіева.
У роліку гучыць украінская песня "Червона рута" ў выкананні вулічных бандурыстак.
На іх выяўленыя ў тым ліку жанчына ў халаце і газ-масцы з вогнетушыльнікам у руках, мужчына падчас купання ў ванне, а таксама чалавек у кімано, які падае, саступіўшы ў двубоі дзіцяці.
Свае творы Бэнкс стварыў больш чым праз год пасля з'яўлення ягонага апошняга твору.
Даўней Бэнксі на сваёй старонцы ў Instagram публічна пацвердзіў аўтарства палатна ў Барадзянцы, на якім намаляваная гімнастка, што выконвае стойку на руках, абапіраючыся на адломкі муру.