У ЗША кітайскага шпега прысудзілі да 20 гадоў
5- 17.11.2022, 21:51
- 5,112
Ён выкраў тэхналогіі касмічных кампаній.
Федэральны суд ЗША прысудзіў грамадзяніна Кітая да 20 гадоў турэмнага зняволення за змову з мэтай крадзяжу камерцыйнай таямніцы ў некалькіх авіяцыйных і аэракасмічных кампаній.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Сюй Яньцзюнь быў асуджаны федэральным судом прысяжных суддзяў паводле абвінавачання ў змове і спробе ўчыніць эканамічны шпіянаж і крадзеж камерцыйнай таямніцы. Пракуратура запатрабавала 25-гадовага турэмнага зняволення ў якасці стрымальнага чынніка супраць такіх дзеянняў.
"Сённяшні прысуд дэманструе сур'ёзнасць гэтых злачынстваў і цвёрдасць Міністэрства юстыцыі расследаваць дзеянні кітайскага ўрада, або ўсякай іншай замежнай дзяржавы, накіраваныя на стварэнне пагрозы нашай эканамічнай і нацыянальнай бяспецы", - гаворыцца ў заяве генеральнага пракурора ЗША Мэрыка Гарланда.
42-гадовы Сюй, абвінавачаны ў тым, што ён з'яўляецца кадравым афіцэрам выведкі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Кітая, быў затрыманы ў Бэльгіі ў 2018 годзе.
Сцвярджалася, што ў перыяд з 2013 да 2018 года ён выкарыстоўваў псэўданімы і падстаўныя кампаніі для выкрадання звестак амэрыканскіх авіяцыйных і аэракасмічных кампаній.