20 траўня 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шпіталі Віцебска дарагі рэнтгенаўскі апарат год не абслугоўваў пацыентаў з дзіўнай прычыны

4
У шпіталі Віцебска дарагі рэнтгенаўскі апарат год не абслугоўваў пацыентаў з дзіўнай прычыны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Якасць медабслугоўвання ў рэгіёнах шакуе.

Камітэт Дзяржкантролю расказаў пра вынікі праверкі медыцынскіх установаў Віцебска. Супрацоўнікі ўстановы выявілі факты прастою дарагога медабсталявання. Напрыклад, больш за год у віцебскай лякарні не выкарыстоўваўся рэнтгенаўскі апарат. Прычына – задоўжаны рамонт памяшкання, дзе яго трэба было ўсталяваць.

У іншай установе аховы здароўя вызначаныя факты бескантрольнага спісання лекавых сродкаў – без пацверджання іх выдачы пацыентам уліковымі дакументамі.

Акрамя таго прэтэнзіі ў КДК выклікала арганізацыя харчавання пацыентаў – вызначаныя значныя лішкі, пратэрмінаваныя прадукты.

Таксама ў шэрагу медустановаў не забяспечвалася аднаўленне выдаткаў бюджэту, зробленых пры платных медыцынскіх паслугах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках