11 траўня 2026, панядзелак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна працягвае вайсковую аперацыю ў рэжыме цішыні на Кінбурнскай касе

Украіна працягвае вайсковую аперацыю ў рэжыме цішыні на Кінбурнскай касе

Баявыя дзеянні для поўнага вызвалення Мікалаеўскай вобласці маюць свае асаблівасці.

На тэрыторыі Кінбурнскай касы ў Мікалаеўскай вобласці працягваецца вайсковая аперацыя дэакупацыі Узброеных сіл Украіны, але дзяржава пакуль захоўвае інфармацыйную цішыню. Аб гэтым заявіла кіраўніца аб'яднанага прэсавага цэнтра Сіл абароны поўдня Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафона, патлумачыўшы асаблівасці баявых дзеянняў у згаданай мясціне, паведамляе zn.ua.

Паводле ейных слоў, спецыфіка сітуацыі на частцы Мікалаеўшчыны, якая застаецца занятай расейскім войскам, у геаграфічных чынніках. Вораг можа падцягваць туды рэзэрвы з часова захопленай тэрыторыі Херсоншчыны і пасля ўдараў, нанесеных нашымі байцамі.

«Тым не менш, мы працягваем баявую работу. Як толькі будзе вынік, мы пра яго адрапартуем. Пакуль гэта вайсковая аперацыя ў рэжыме цішыні», - адзначыла Гумянюк.

Кіраўніца прэсавага цэнтра таксама дадала, што дзеля геаграфічных асаблівасцяў войска РФ не могуць размясціць занадта шмат сіл на Кінбурнскай касе, якая амаль з усіх бакоў аточаная вадой.

«Вада ўсё ж стварае перадумовы для таго, каб там не ўтрымацца. Да таго ж і надвор'е на нашым баку. У гэтыя часы звычайна там вельмі моцныя штормы. І ўтрымацца, нават проста знаходзячыся на месцы, немагчыма, бо ўжо магутныя вятры, штормы. Змывае і злівае ворага нават прырода з гэтай зямлі», - заўважыла яна.

У той жа час, паводле слоў Гумянюк, такія варункі надвор'я болей можна ўважаць за плюс для нашых абаронцаў.

Акрамя гэтага, яна патлумачыла, што Кінбурнскую касу важна вызваліць ад акупантаў для таго, каб Мікалаеўскі порт змог пачаць бяспечную дзейнасць у рамках «збожжавага пагаднення». Кіраўніца прэсавага цэнтра выказала спадзяванне, што з гарантыямі бяспекі шляху з Мікалаева змогуць дапамагчы і міжнародныя партнёры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках