У Расеі ўпаў гелікаптэр Robinson-66
11- 28.11.2022, 9:55
- 12,312
Адзін з загінулых быў чэмпіёнам свету ў вышэйшым пілатажы.
У Расеі падчас узлёту ў вёсцы Вязавец Цвярской вобласці разбіўся гелікаптэр Robinson-66.
На борце знаходзіліся два браты: Аляксандр і Дзмітрый Курылевы. Мужчыны загінулі на месцы, паведамляе блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал Mash.
Адзначаецца, што 25 лістапада яны паляцелі на паляванне і 27-га планавалі вярнуцца дадому.
54-гадовы Аляксандр быў заслужаным майстрам спорту ў самалётным спорце і чэмпіёнам свету ў вышэйшым пілатажы. Менавіта ён кіраваў гелікаптэрам, калі той разбіўся ў полі, прыкладна за 300 метраў ад дарогі.