УСУ расказалі аб складанасцях спецаперацыі на Кінбурнскай касе
2- 28.11.2022, 10:11
- 11,044
Ёсць шэраг чыннікаў.
Спецаперацыю ў вызваленні Кінбурнскай касы ў Мікалаеўскай вобласці Украіны ад расейскіх акупантаў ускладняе шэраг чыннікаў.
Пра гэта ў панядзелак, 28 лістапада, заявіла начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Наталля Гумянюк.
«Там адбываюцца баявыя дзеянні, і праца вельмі складаная. У тым ліку і таму, што спецыфічныя і варункі надвор’я (штормы, вецер), спецыфічнае і само геаграфічнае размяшчэнне… Усё гэта - вельмі вялікі спектр фактараў, якія трэба ўлічваць і дачакацца афіцыйнай справаздачы Генеральнага штаба. Толькі яны могуць паведаміць пра тое, што сапраўды адбываецца, і калі сапраўды можна радавацца», - распавяла яна ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону.