Брамнік каманды Польшчы пасля пераможнага матчу на ЧС-2022 закончыў інтэрв'ю лозунгам «Слава Украіне»
2- 28.11.2022, 11:42
- 6,418
Войцэх Шчонсны падтрымаў украінцаў у вайне з расейскімі акупантамі.
Галкіпер каманды Польшчы Войцэх Шчонсны выказаў падтрымку Украіне пасля матча другога тура чэмпіянату свету-2022 у футболе супраць Савудаўскай Арабіі, які палякі перамаглі з лікам 2:0, паведамляе ТСН.
Пасля паядынку 32-гадовы брамнік турынскага «Ювентуса» паразмаўляў з прадстаўнікамі СМІ, сярод якіх быў і ўкраінскі журналіст.
Сваё інтэрв'ю Шчонсны закончыў лозунгам «Слава Украіне!», тым самым прадэманстраваўшы салідарнасць з украінскім народам, які працягвае барацьбу з расейскімі захопнікамі.
Адзначым, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну польскі брамнік актыўна дапамагае ўкраінскім уцекачам.
Воротар Польщі та Ювентуса Войцех Щенсни після перемоги над Саудівською Аравією завершив інтерв‘ю Суспільному «Слава Україні»: pic.twitter.com/IGOqu3oCU8
— Андрій Сеньків (@sydoriv_castle) November 27, 2022
Брамнік Польшчы і Ювентуса Войцэх Шчэнсні пасля перамогі над Савудаўскай Арабяй закончыў інтэрв'ю Суспільнаму «Слава Україні!»
Жонка Войцеха - спявачка і актрыса Марына Лучанка - родам з Вінніцы. У двухгадовым узросце яна разам з бацькамі пераехала ў Польшчу. Пара пачала сустракацца ў 2013 годзе, а ў траўні 2016-га адбылося вяселле. Войцэх і Марына выхоўваюць сына Ліяма, якому зараз чатыры гады.
Пасля двух тураў ЧС-2022 Польшча з 4 баламі лідзіруе ў квартэце С. Далей размясціліся Аргенціна (3) і Савудаўская Арабія (3). Замыкае табліцу каманда Мексікі (1).
У матчах заключнага тура 30 лістапада Польшча згуляе з Аргенцінай, а Савудаўская Арабія будзе змагацца з Мексікай. У плэй-оф з групы выйдуць дзве найлепшыя каманды.