24 красавiка 2024, Серада, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца ў беларускіх крамах?

31
Што адбываецца ў беларускіх крамах?

Пакупнікі паведамляюць аб знікненні з продажу шмат чаго з таго, да чаго яны ўжо звыклі.

Чыноўнікі запэўніваюць, што дэфіцыту тавараў у Беларусі няма, але за скарачэнне асартыменту ў крамах абяцаюць жорстка караць. Беларусы тым часам паведамляюць аб знікненні з продажу шмат чаго з таго, да чаго яны ўжо звыклі. Паліцы крамаў можа і не пустыя, але на ўсю іх шырыню выстаўленыя адзін ці два тыпы тавару, распавядаюць чытачы «Белсату».

На першы погляд, на паліцах беларускіх крам асабліва пустых месцаў няма. Але часта гэта толькі ілюзія, бо адзін і той жа тавар прадаўцы ставяць на ўсёй паліцы, каб выглядала, што яна запоўненая.

Напрыклад, у шматлікіх крамах сеткі «Остров чистоты и вкуса» выбар касметычных тавараў не вельмі разнастайны. Фарбы для валасоў, лакі, шампуні замежнай вытворчасці практычна зніклі, ці іх засталіся адзінкі.

Такая ж сітуацыя і з таварамі бытавой хіміі. Пральныя парашкі, сродкі для мыцця посуду - пакуль гэтая тавары ёсць, але разнастайнага выбару няма. Калі раней на паліцах было шмат брэндаў, то зараз літаральна два-тры вытворцы. Прычым тавары, якія зараз прадаюць у Беларусі, зробленыя ў Расеі. Раней, акрамя вырабаў расейскай вытворчасці, можна было набыць тавары бытавой хіміі еўрапейскіх брэндаў з Украіны, Казахстана, Польшчы. Цяпер такой альтэрнатывы няма. Украінскія і польскія тавары практычна зніклі з продажу і становяцца дэфіцытам. І ў існай сітуацыі чыноўнікі не ў стане паспрыяць вяртанню на паліцы беларускіх крам замежных тавараў толькі пагрозамі «самымі жорсткімі» рэпрэсіямі.

Такая ж сітуацыя і з парфумерыяй. Выбар тавараў даволі абмежаваны, а паліцы ў шматлікіх крамах напалову пустыя. Таксама стаў абмежаваны выбар гігіенічных сродкаў для жанчын. І хоць на паліцах ёсць пракладкі і тампоны, выбару асаблівага няма, як тое было раней.

З іншага боку, кошты некаторых тавараў бытавой хіміі знізіліся, таннейшымі сталі і гігіенічныя сродкі. Але ў выніку ў грамадзян не засталося выбару. Можна набыць тавары танней, але толькі абмежаваны пералі на паліцах, а зусім не тое, да чаго звыклі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках