Былы беларускі «МакДональдс» цяпер называецца ў інтэрнэце «Віктары рэстарацыі»
32- 28.11.2022, 14:04
- 16,322
Як выглядае старонка дастаўкі.
28 лістапада на сайце «Яндэкс.Ежа» з'явіўся раздзел, які называецца «КСБ Віктары Рэстарацыі» з юрыдычным адрасам Менск, пр. Дзяржынскага, 96. Раней гэтае месца на сайце «Яндэкс.Ежа» займаў «МакДональдс».
УП «КСБ Віктары Рэстарацыі» з'яўляецца прадстаўніком франшызы «МакДональдс» у Беларусі. У яго актыве 14 рэстарацый і 5 кавярняў у Менску і па адной рэстарацыі ў Віцебску і Берасці.