У арганізме Саакашвілі выявілі мыш'як
7- 28.11.2022, 14:06
- 14,000
Экс-прэзідэнта Грузіі найбліжэйшым часам даставяць у суд.
У арганізме былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, які знаходзіцца ў турме, знайшлі сляды мыш'яку. Пра гэта распавёў адвакат палітыка Шалва Хачапурыдзэ, паведамляе тэлеканал Mtavari.
«Мы пакуль не атрымлівалі аналізаў пазногцяў, яны прыйдуць сёння. Але праз тэлефон высветлілася, што ў выніку даследавання было выяўлена яшчэ адно рэчыва - мыш'як», - сказаў адвакат.
Канал адзначае, што ў найбліжэйшыя гадзіны Саакашвілі даставяць у залу суда. Яго, імаверна, прывязуць у залу на спецыяльным інвалідным вазку, бо Саакашвілі ўжо не можа перамяшчацца самастойна.