19 лiпеня 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павіншуйце беларускую журналістку Ірыну Леўшыну з Днём нараджэння

6
Павіншуйце беларускую журналістку Ірыну Леўшыну з Днём нараджэння
ІРЫНА ЛЕЎШЫНА

Дырэктарка БелаПАН адзначыць 57-годдзе за кратамі.

Ірына Леўшына – беларуская журналістка, дырэктарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Ірыну затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яе абвінавацілі на падставе ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем). Пры гэтым, улады прызналі БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем толькі праз тры месяцы пасля яе затрымання, паведамляе ПЦ «Вясна».

Цяпер Ірыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Суд паводле «справы БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня і доўжыўся роўна чатыры месяцы. У Менскім абласным судзе 6 кастрычніка ёй прысудзілі 4 гады калоніі.

Заўтра, 29 лістапада, Ірына адзначыць 57-годдзе за кратамі. Вы можаце даслаць ёй грашовы перавод, пасылку, медыцынскую бандэроль ці тэлеграму з віншаваннямі.

Павіншаваць палітзняволеную можна на адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Леўшынай Ірыне Алегаўне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках