У Франкфурце-на-Майне з’явіліся беспілотныя аўтобусы
8- 28.11.2022, 16:05
- 7,844

У іх не трэба плаціць за праезд.
Па вуліцах Франкфурта-на-Майне (Нямеччына) цяпер можна пракаціцца на беспілотных аўтобусах, у якіх не трэба плаціць за праезд, піша «Европульс».
На аўтобусах працуюць спецыяльна навучаныя кантралёры. У выпадку надзвычайнай сітуацыі яны будуць гатовыя ўзяць у свае рукі кіраванне аўтобусам.
Аўтобусы ездзяць па 2,7-кіламетровым маршруце ў гарадскім раёне Рыдэрвальд. Да ліпеня наступнага года аўтобусы будуць ездзіць з хуткасцю 20 кіламетраў на гадзіну, а затым іх хуткасць збіраюцца значна павялічыць.
Беспілотны грамадскі транспарт тэстуюць і ў іншых еўрапейскіх гарадах. Так, беспілотныя аўтобусы ўжо ездзяць вуліцамі Тарту (Эстонія), Капенгагена і Тампэрэ (Фінляндыя).
