14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага перадалі ў суд

5
Справу нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага перадалі ў суд
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ

У чым яго абвінавачваюць.

Генпракуратура Беларусі перадала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стафановіча, Уладзіміра Лабковіча і Змітра Салаўёва. Паводле сцвярджэння ўстановы, праваабаронцы нібыта маюць дачыненне да кантрабанды праз мяжу буйной сумы, а таксама да аплаты штрафаў рэпрэсаваным.

Як гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, праваабаронцаў будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса – іх абвінавачваюць у кантрабандзе арганізаванай групай (ч. 4 арт. 228 КК) і фінансаванні «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК).

Санкцыя першага артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Згодна з матэрыяламі справы, праваабаронцы нібыта пераправілі з Беларусі ў Літву незадэклараваныя 201 тысячу еўраў і 54 тысячы даляраў гатоўкай.

Іх таксама абвінавачваюць у тым, што яны аплачвалі штрафы і адвакатаў рэпрэсаваным за пратэсты, дапамагалі кампенсаваць выдаткі на знаходжанне ў СІЗА падчас адміністрацыйнага арышту.

У дачыненні да Змітра Салаўёва праводзіцца спецыяльная вытворчасць – яго будуць судзіць завочна. Што да Алеся Бяляцкага, Валянціна Стафановіча і Уладзіміра Лабковіча, іх пакінулі пад вартай.

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі дзесяцігоддзямі выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі і адстойваў правы палітвязняў. У пачатку кастрычніка ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, а сам цяпер знаходзіцца за кратамі.

Год яго пратрымалі ў ізалятары, нібыта за нявыплату падаткаў. У верасні гэтую справу спынілі, але следства вылучыла новае абвінавачанне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках