Расейскія і кітайскія вайсковыя самалёты ўвайшлі ў паветраную прастору Паўднёвай Карэі
10- 30.11.2022, 9:39
- 20,550
Баявая авіяцыя знаходзілася там 18 хвілін.
Вайсковыя самалёты Кітая і Расеі ўвайшлі 30 лістапада ў апазнавальную зону супрацьпаветранай абароны Паўднёвай Карэі без папярэдняга апавяшчэння Сеула. Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.
Паводле звестак Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, а 05:48 па мясцовым часе два кітайскія бамбавікі H-6 у апазнавальную зону СПА Рэспублікі Карэя. Інцыдэнт паўтарыўся праз гадзіну.
А а 12:18 у зону ўвайшлі ўжо два кітайскія H-6 і шэсць расейскіх вайсковых самалётаў (чатыры бамбавікі ТУ-95 і два знішчальнікі Су-35). Знаходзіліся там яны 18 хвілін. У Паўднёвай Карэі заяўляюць, што кітайскія і расейскія вайсковыя самалёты праводзілі супольныя трэнінгі падчас палётаў.
У апошні час напружанне ў рэгіёне абвастраецца і праз Паўночную Карэю, якая нарасціла выпрабаванні сваіх балістычных ракет у кірунку Японіі і Паўднёвай Карэі.