Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрамі местаў Валыні
9- 30.11.2022, 20:53
- 8,178
Ваякі абмеркавалі з мэрамі адбіццё агрэсіі з Беларусі.
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага, які складаецца з беларускіх ахвотнікаў, правялі сустрэчы ў Валынскай вобласці.
Як паведамілі ў палку, візаві выступілі старшыня Валынскай абласной рады Грыгорый Непапад і мэры Луцка, Ковеля, Новавалынска і Уладзіміра-Валынскага Ігар Палішчук, Ігар Чайка, Барыс Карпус, Ігар Палонка.
«Сустрэчы праводзіліся з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання Валыні ды інфармавання аб барацьбе беларусаў за незалежнасць Украіны. Падчас выправы абмяркоўвалася важнае пытанне каардынацыі дзеянняў для абароны рэгіёна ў выпадку агрэсіі супраць Валыні з тэрыторыі Беларусі», - паведамілі ў прэсавай служба Палка.
Выправа была арганізаваная пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.