4 чэрвеня 2024, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўпаў гелікаптэр Мі-2

9
У Расеі ўпаў гелікаптэр Мі-2

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Кастрамской вобласці.

У Расеі 8 лістапада разбіўся верталёт Мі-2. Пра гэта паведаміла прапагандысцкае агенцтва «РИА Новости».

«Верталёт Мі-2, які выконваў санітарны рэйс, здзейсніў жорсткую пасадку ў Кастрамской вобласці, ёсць пацярпелыя», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва са спасылкай на ўлады рэгіёну.

Агенцтва пры гэтым не піша, што верталёт упаў, а называе гэта «аварыйнай» і «жорсткай» пасадкай.

Прапагандысты таксама апублікавалі фота гелікаптэра, які ўпаў.

Губернатар рэгіёну Сяргей Сітнікаў у Telegram паведаміў, што гелікаптэр здзяйсняў санітарны рэйс з Шар'і ў Кастраму і не даляцеў некалькі кіламетраў да аэрадрома «Сакеркіна». Ён адзначыў, што чацвёра чалавек - пілоты і фельчары, - жывыя, а пацыент памёр.

«На жаль, пацыент, якога эвакуавалі з Шар'і, загінуў. Мы не можам сказаць прычыны гібелі пацыента. Яго везлі з Шар'і ў цяжкім стане інфаркту міякарда», - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках