3 траўня 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук знайшоў спосаб бясплатна абнаўляць свой гардэроб і тэхніку

14
Гамяльчук знайшоў спосаб бясплатна абнаўляць свой гардэроб і тэхніку

Тавары мужчына замаўляў на Wildberries.

Жыхар Гомеля, быў пастаянным кліентам адной з інтэрнэт-крам, часта замаўляў тавары на пункт выдачы, але амаль ніколі іх не забіраў. Высвятлялася, што рабіў гэта ён не проста так. Мужчыну затрымалі паводле абвінавачання ў крадзяжах, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як сцвярджае міліцыя, гамяльчук прыходзіў на пункт выдачы па тавар, ішоў у прымерачную, а там цішком падмяняў рэчы ў каробцы на старыя ці на нешта аналагічнай вагі. Затым ён вяртаў скрынку пад рознымі падставамі - не спадабалася якасць, перадумаў браць, не было грошай на карце - і выходзіў з крамы, забіраючы з сабой новыя рэчы без усялякай аплаты. Мяркуючы з відэа, апублікаванага міліцыяй, гаворка ідзе пра краму Wildberries.

Але аднойчы мэнэджар пры выдачы тавару ўсё ж заўважыла, што хлопец прыйшоў у старых чаравіках, а выйшаў з прымерачнай у новых. Калі яна сказала яму пра гэта, гамяльчук учыніў скандал, заявіў, што нехта да яго падмяніў тавар у каробцы на стары, і адмовіўся плаціць. Дзяўчына паабяцала выклікаць міліцыю, і мужчына проста сышоў.

Неўзабаве аператыўнікі яго знайшлі. Высветлілася, што 32-гадовы непрацоўны гамяльчук па такой жа схеме займеў у краме далёка не толькі адзенне і абутак, а разжыўся яшчэ і электронікай. У пачатку верасня ён «абмяняў» стары тэлефон на новы апарат за 2,5 тысячы рублёў, у пачатку кастрычніка бясплатна набыў два знешнія цвёрдыя дыскі, праз чатыры дні прыйшоў у той жа пункт выдачы і па трэці, які каштаваў амаль 900 рублёў. Такім жа чынам яму ўдалося атрымаць новы наручны гадзіннік і жаночыя боты, якія ён падарыў сваёй дзяўчыне.

Усё выкрадзенае міліцыя канфіскавала. Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа паводле факту крадзяжоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках