24 красавiка 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніводная з жанчын-палітвязняў раней не зазнавала такога суровага выпрабавання»

17
«Ніводная з жанчын-палітвязняў раней не зазнавала такога суровага выпрабавання»
Паліна Шарэнда-Панасюк

У якіх умовах утрымліваецца Паліна Шарэнда-Панасюк.

Палітычная зняволеная і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк<>/b, якая знаходзіцца ў калоніі №24 для рэцыдывістак (Гомельская вобласць, г.п. Зарэчча), была змешчаная ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Муж палітвязні, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда расказаў сайту Charter97.org, у якіх умовах утрымліваецца ягоная жонка:

- Адміністрацыя калоніі прызначыла Паліне шэсць месяцаў арышту ў ПКТ. Гэта максімальна магчымы тэрмін гэтага пакарання для ўсіх катэгорый зняволеных. Ніводная з жанчын-палітвязняў раней не зазнавала такога суровага выпрабавання. Акрамя таго, Паліна за папярэднія чатыры месяцы зняволення ў калоніі 80 дзён правяла ў штрафным ізалятары.

Умова ўтрымання ў ПКТ калоніі не моцна адрозніваецца ад штрафнога ізалятара. Камера штрафнога ізалятара - гэта адзіночная камера памерам тры на два метры, якая знаходзіцца ў сутарэнным памяшканні. Ацяпленне ў камеры адсутнічае, у моцныя маразы тэмпература ў памяшканні можа апускацца ніжэй за нуль. У камеры ёсць толькі туалет і рукамыйніца з халоднай вадой. З асабістых рэчаў можна мець толькі самы неабходны мінімум. Шпацыры на адкрытым паветры належаць па 30 хвілін на дзень, але на практыцы адбываюцца не больш за два-тры разы на тыдзень. Выводзяць з камеры толькі ў кайданках за спінай. У час знаходжання ў ПКТ забаронены ўсе тыпы пасылак і перадач.

Знаходжанне ў памяшканні камернага тыпу такі працяглы час, да таго ж - у зімовы перыяд, гэта каласальнае выпрабаванне для арганізма чалавека. Фактычна адміністрацыя фізічна і маральна вымотвае здароўе і волю Паліны. Акрамя як катаваннямі гэтыя ўмовы не назавеш.

Здароўю і жыццю маёй жонкі пагражае рэальная небяспека. Нягледзячы ні на што, Паліна не збіраецца здавацца. Невыносныя ўмовы і пагроза падаўжэння тэрміна зняволення не зламалі Паліну. Яна працягвае сваю барацьбу. Барацьбу за гонар і годнасць, барацьбу за свабоду Беларусі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках