3 траўня 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ рыхтуюць для войска РФ вялікі Крымска-Херсонскі кацёл

УСУ рыхтуюць для войска РФ вялікі Крымска-Херсонскі кацёл

Расейскі фронт пачынае сыпацца з-за павальнага дэзерцірства мабілізаваных.

Расейскія акупанты пачынаюць «планавую эвакуацыю» з горада Палагі на Запарожжа. У акупаваны Марыюпаль яны вывозяць шпіталі, адміністрацыі і калабарантаў. Таксама істотна ўзрасла колькасць так званых 500-х, гэта значыць расейскіх вайскоўцаў, якія адмаўляюцца ваяваць.

Пра гэта «24 каналу» распавёў ваенны экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік запасу Раман Світан.

Са слоў экспэрта, колькасць «уцекачоў-мобікаў» ўзрасла апошнім часам, іх пачалі вылоўліваць у стэпах на гелікаптэрах па ўсім Прыазоўю. Расейскія гелікаптэры Мі-8 і Мі-24 лётаюць звёнамі і дзясяткамі вылоўліваюць дэзерціраў з шэрагаў часткова мабілізаваных.

«Разумеючы, што найбліжэйшым часам будзе прарыў украінскіх войскаў праз гэты фронт часткова мабілізаваныя, пакрысе пачынаюць уцякаць. Кірунак руху даволі спецыфічны - усе ідуць у бок Марыюпаля» - паведаміў Світан.

На ягоную думку, акупантам няма сэнсу заставацца на Херсоншчыне. Таксама цікава, што расейскія ваякі не ўцякаюць у акупаваны Крым, бо разумеюць, што пасля выхаду УСУ на Азоўскае ўзбярэжжа - крымская і херсонская групоўка УС РФ трапляе ў аператыўны кацёл.

«Мы ўбачым неўзабаве вялікі Крымска-Херсонскі кацёл. Хутчэй за ўсё, расейцы прымуць пастанову адыходзіць сама меней у Крым. Ім не будзе ваеннага сэнсу заставацца на херсонскай зямлі», - адзначыў ваенны экспэрт.

Ён дадаў, што Сілы абароны Украіны на левым беразе пачнуць абстрэльваць ворага з двух бакоў: з Захаду - з боку Дняпра і пасля выхаду на ўзбярэжжа - з Усходу. Таму акупанты рызыкуюць апынуцца пад перакрыжаваным агнём, таму найлепшае выйсце для іх - адысці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках